Мікалай Пятровіч Пало (, г. , Краснаярскі край, РСФСР — ) — расійскі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1968).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут (1948). Працаваў у тэстрах РСФСР. 3 1963 года ў Гомельскім абласным драматычным тэатры. Творчасці ўласціва глыбокая распрацоўка вобразаў. Сярод лепшых роляў: Гастрыт («Вечар» А.Дударава), Сорын («Чайка» А.Чэхава), Карандышаў, Дадаеў, Латохін («Беспасажніца», «Лес», «Прыгажун мужчына» А.Астроўскага), Яравы («Любоў Яравая» К.Транёва), Арыстарх («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Марцьянаў («Сумленне» паводле Д.Паўлавай), Парогін («Адыходзіў стары ад старой» С.Злотнікава), Паскуаліна («Каляды ў доме сіньёра Куп’ела» Э. дэ Філіпа). Аўтар п’есы «Легенда пра песню няспетую» (з І.Паповым, пастаноўка ў Гомельскім тэатры, 1968).
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры Беларусі