Мо́гілкі Прачы́сценскай ца́рквы — былы хрысціянскі некропаль у горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Дзейнічалі пры Прачысценскай царкве з часоў узнікнення мясцовага прыхода (да XVII стагоддзя). У пазнейшыя часы тэрыторыя могілак была забудавана, аднак у XX стагоддзі там знаходзілі чалавечыя парэшткі.

Гісторыя Паводле даўняй традыцыі, першыя могілкі ў Лідзе з'явіліся адразу пасля заснавання горада і размяшчаліся непасрэдна каля хрысціянскіх храмаў, выконваючы ролю цвінтароў. Самымі прэстыжнымі лічыліся пахаванні ў самім храме або ў яго склепе. У першай палове XVII стагоддзя ў горадзе дзейнічалі чатыры грэка-каталіцкія (уніяцкія) царквы, якія ў больш ранні перыяд максімальна імаверна дзейнічалі як праваслаўныя. Адна з іх — Прачысценская царква — стаяла ў гістарычным раёне Зарэчча, непадалёк ад сучаснага скрыжавання вуліц Калініна і СтралкоўскагаШимелевич М. Город Лида и Лидский замок (Исторический очерк) // Виленский календарь. Вильно, 1906. С. 37—57.. Пры ёй знаходзіліся прыходскія могілкі.

У другой палове XVIII стагоддзя горад інтэнсіўна развіваўся. У 1765—1770 гадах замест старога драўлянага быў пабудаваны новы мураваны Фарны касцёл Узвіжання Святога Крыжа. У 1765 годзе з разабранага дрэва старога касцёла, якое было яшчэ прыдатным для будаўніцтва, паміж могілкамі былой уніяцкай Прачысценскай царквы і млыном узвялі новую ўніяцкую царкву Уваскрасення ГасподняPyzel K. Kościoł parafialny p.w. Podwyższenia krzyża św. w Lidzie // Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa wileńskiego. Kraków, 2008. T. 2., cz. III. S. 103.. Пры новай царкве пачаў дзейнічаць невялікі шпіталь, а могілкі, верагодна, засталіся на ранейшым месцы ад папярэдняга храма.

Лідскі гісторык Міхал Шымялевіч напрыканцы XIX стагоддзя адзначаў наступнаеSzymielewicz Michal. W cmentarnej ciszy // Zemia Lidzka. 1937. № 11. S. 117.:

Тэрыторыя могілак паступова забудавалася. Жыхарка Ліды Я. Ярмант, узгадваючы сваё жыццё ў горадзе ў 1930-я гады, пісалаЯрмонт Е. В тени замка Гедимина. Лида, 1995. С. 38.:

Крыніцы

Катэгорыя:Могілкі Ліды Катэгорыя:Знішчаныя могілкі Беларусі