Мядзведжы павіян (Papio ursinus) — від прыматаў з сямейства малпавых. Даўжыня да 115 см, маса да 31 кг, самыя буйныя і цяжкія з павіянаў. Вонкавыя прыкметы мядзведжага павіяна — цёмна-карычневая або шэрая поўсць (у асобных рэгіёнах можа пераважаць тая ці іншая афарбоўка), доўгая пыса і (у адрозненне ад іншых відаў павіянаў) адсутнасць у самцоў грывы.
Як і ўсе павіяны, мядзведжыя павіяны жывуць у групах, якія, як правіла, з’яўляюцца змешанымі. Аднак у некаторых рэгіёнах, як напрыклад у гарыстай частцы ПАР, дамінуюць групы з адным самцом. Для мядзведжых павіянаў характэрны складаныя сацыяльныя паводзіны і камунікацыя з дапамогай поз, грымас, гукаў і цялесных кантактаў.
Мядзведжыя павіяны ўсяедныя, аддаюць перавагу садавіне, але не грэбуюць і лісцем, насякомымі, насеннем, дробнымі пазваночнымі, а таксама часам палююць на фламінга і дзіцянят антылоп. Папуляцыі з мыса Добрай Надзеі пашырылі сваё меню, пашыраўшы яго двухстворкавых малюскаў, а таксама — у адпаведныя сезоны — яйкі акул. Для харчавання марской ежай мядзведжыя павіяны прыходзяць на ўзбярэжжа раз у два тыдні падчас наймацнейшага адліву.
Ворагамі павіянаў у прыродзе з’яўляюцца кракадзілы, леапарды, львы і іншыя драпежнікі Афрыкі. Крыніцы
Катэгорыя:Павіяны Катэгорыя:Млекакормячыя Афрыкі