Антоній Пагарэльскі (сапр. Аляксей Аляксеевіч Пяроўскі; ) — рускі пісьменнік. Акадэмік Расійскай АН (з 1829).

Біяграфія Пабочны сын графа А.​К.​Разумоўскага. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1807). З 1820 года член Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці. Аповесць «Лафертаўская макоўніца» (1825) пра жыццё мяшчан. На ўкраінскім этнаграфічным матэрыяле напісаны цыкл рамантычных аповесцей і апавяданняў «Двайнік, або Мае вечары ў Маларосіі» (1828), раман «Манастырка» (1830—33). Аўтар рамана «Магнетызёр» (1830, не завершаны), аповесці-казкі для дзяцей «Чорная курыца, ці Падземныя жыхары» (1829, аднайм. фільм 1980). Пісаў вершы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі