Зялёны мост () — аўтадарожны металічны кансольна-рамны мост цераз раку Вілію ў Вільні. Злучае размешчаныя на левым беразе раёны Стары горад і Новы з раёнам Сніпішкі, размешчаным на правым беразе. Збудаваны ў гэтым месцы мост неаднаразова разбураўся і зноўку адбудоўваўся. Сённяшні мост быў пабудаваны пасля Другой сусветнай вайны і стаў адным з першых і найважнейшых мастоў горада, адноўленых пасля вайны. Мост уключаны ў Рэестр культурных каштоўнасцяў Літоўскай Рэспублікі, ахоўваецца дзяржавай (код 8048).

Размешчаны ў створы вуліцы Кальварыйскай, злучаючы яе з вуліцай Віленскай. На правым беразе да моста падыходзяць вуліцы Жвяю і Упес, на левым — вуліцы А. Гаштаўта і Жыгіманту. Побач з мостам размешчаны Палац Радушкевіча, Касцёл Святога Рафаіла, Мастацкі музей Вітаўтаса Касюліса, Літоўскі тэатр оперы і балета.

Вышэй па цячэнні знаходзіцца Мост Караля Міндоўга, ніжэй — Белы мост.

Назва Назва вядома з 1759 года (1766), калі мост быў пафарбаваны ў зялёны колер. Мост, пабудаваны ў 1948—1952 гадах, быў перайменаваны ў мост Чарняхоўскага, у гонар генерала І. Д. Чарняхоўскага, які ўдзельнічаў у вызваленні Вільні ў 1944 годзе. У пачатку 1990-х гадоў вернута першапачатковая назва.

Катэгорыя:Масты Вільні