Юзаф Серакоўскі (; ) — літоўскі і польскі дыпламат, дзяржаўны дзеяч, палітык, гісторык.

Біяграфія З роду Серакоўскіх герба Даленга. Нарадзіўся ў 1765 годзе ў Аполе (на той час Каралеўства Прусія). У 1789—1792 гадах быў сакратаром польскага пасольства ў Стакгольме. З’яўляўся рэспубліканцам і супраціўнікам Расіі, пасля паразы паўстання 1794 года жыў у Еўропе. Чалец літоўскай дэпутацыі да імператара Напалеона.

Падчас другой польскай кампаніі Серакоўскі 18 ліпеня 1812 года быў прызначаны Напалеонам першым главой Камісіі часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага. 24 жніўня быў паніжаны да аднаго з чальцоў урада, саступіўшы пасаду старшыні Станіславу Солтану. Пасля паражэння Напалеона пакінуў Расію, аднак быў амніставаны царом Аляксандрам I, разам з іншымі членамі ўрада.

У далейшым пражываў у Царстве Польскім, дзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава I ступені (1821) і членам Дзяржаўнай рады (1830). Да таго часу ўжо з’яўляўся мальтыйскім рыцарам і афіцэрам ордэна Ганаровага легіёна.

Цікавіўся гісторыяй і міфалогіяй. Выпусціў працу «Аб міфалогіі славян» (), займаўся выданнем гістарычных крыніц. Памёр у 1831 годзе.

Крыніцы

Літаратура Wielka Ilustrowana Encyklopedia Gutenberga (1934—1939) Sierakowski Józef h. Dołęga. Polski Słownik Biograficzny t. XXXVII/1996-1997 Stanisław Łoza, Kawalerowie orderu św. Stanisława (1. XII. 1815 — 29. XI. 1830), «Miesięcznik Heraldyczny», nr 5, r. IX, Warszawa, sierpień 1930, s. 99.