Віленскае мастацкае таварыства — культурна-асветная арганізацыя ў Вільні ў 1908—15 гадах. Створана былымі членамі Віленскага мастацкага гуртка. Мела на мэце аб’яднанне мастакоў незалежна ад нацыянальнасці, развіццё і прапаганду мастацтва ў Віленскай губерні, падтрымку мастакоў і мастацкіх устаноў, захаванне старажытных помнікаў мастацтва. Старшыня — кіраўнік горада М.Венслаўскі, віцэ-старшыня І.Рыбакоў. Сярод членаў таварыства — мастак і кампазітар Мікалоюс Чурлёніс. Таварыства арганізоўвала штотыднёвыя сходы, на якіх ладзіліся гутаркі па розных пытаннях мастацкага жыцця. У 1909—15 гадах таварыства арганізавала 7 «Вясновых выстаў», у якіх удзельнічалі мясцовыя мастакі і мастакі з Санкт-Пецярбурга і Варшавы. Па ініцыятыве таварыства ў Вільні адбыліся выстаўкі «Мастацтва ў жыцці дзяцей» (1909), «Імпрэсіяністы» (снежань 1909—студзень 1910). З лютага 1913 пры таварыстве адкрыта мастацкая школа, якую ўзначаліў Рыбакоў. Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Вільні