Ыбырай Жакаеў (; ) — заслужаны казахскі рысавод, рацыяналізатар, Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія Нарадзіўся ў маі 1891 года ў ауле № 8 Прырэчнай воласці Пяроўскага павета Сыр-Дар’інскай губерні (цяпер — Чыілійскі раён, Кызылардзінская вобласць, Казахстан). Паходзіць з роду таракты.
З 1940 года — звеннявы калгаса «Кзыл-Ту» Чыілійскага раёна Кзыл-Ардзінскай вобласці КССР.
На працягу 50 гадоў займаўся рысаводствам, быў час, калі ён атрымліваў з кожнага гектара 172 цэнтнеры. У гады Вялікай Айчыннай вайны яго звяно з кожнага гектара атрымлівала 80-90 цэнтнераў ураджаю. Сярэдні ўраджай рысу ў 1942—1967 гадах у звяне Жакаева быў 80—92 цэнтнеры з 1 гектара пры агульнай плошчы работ 20 гектараў. У 1949 годзе Жакаеў атрымаў па 171 цэнтнера рысу з 1 гектара.
Вынаходнік асаблівага спосабу вырошчвання рысу. У 1950-я гады, нягледзячы на свой старэчы ўзрост, ён адкрыў школу, дзе навучаў свайму досведу маладых рысаводаў.
Памёр 19 верасня 1981 года.
Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы