Ян Чэслаў Манюшка (пол. Jan Czesław Moniuszko, 1853, Вільня - 1908, Варшава) — польскі мастак, які спецыялізаваўся на жанравым і гістарычным жывапісе. Сын кампазітара Станіслава Манюшкі (1819–1872).
З 1858 года жыў у Варшаве з бацькамі. З 1871 года вывучаў жывапіс у класе малявання ў Войцеха Герсана і Аляксандра Камінскага . З 1878 года працягнуў вучобу ў Імператарскай акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, а пасля яе заканчэння вярнуўся ў Варшаву.
Дэбютаваў у 1879 годзе на выставе ў Таварыстве заахвочвання прыгожых мастацтваў у Варшаве з карцінай «Першая сустрэча Ядвігі і Ягайлы». Таксама ўдзельнічаў у выставах жывапісу ў Лодзі, Кракаве і Кіеве.
Займаўся ў асноўным жанравым жывапісам, адлюстроўваючы фігуры ў польскіх шляхецкіх касцюмах і ў касцюмах ракако. Таксама ствараў карціны з гістарычным і рэлігійным зместам.
У 1905 годзе ў Варшаўскім мастацкім салоне адбылася персанальная выстава прыбл. 50 яго прац.
У 2019 годзе ў прыватнага калекцыянера была набыта карціна Яна Чэслава Манюшкі "Паланэз", зараз знаходзіцца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў Мінску. Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Памерлі ў 1908 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1853 годзе Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільні Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў