Бальтазар Калясінскі (поўнае імя пры хросце: Каспер-Мельхіёр-Бальтазар; — ) — землеўладальнік, грамадскі дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на Віленшчыне і Гродзеншчыне.
Біяграфія Паходзіў з заможнага шляхецкага роду Лідскага павета. Атрымаў хатнюю адукацыю.
Пасля заканчэння Віленскага высакароднага пансіёна быў прыняты пісарам у камісію, зацверджаную для рэвізіі дзеянняў Гродзенскага дваранскага дэпутацкага сходу. Потым яго прызначылі ў Гродзенскую казённую палату, служыў тут памочнікам кантралёра і кантралёрам. У 1841 г. атрымаў чын калежскага рэгістратара і перавод у Лідскую дваранскую апеку — спачатку сакратаром, а пазней быў абраны шляхтай піцейным дэпутатам. З 1846 г . — губернскі сакратар.
5 траўня 1843 г. адбыўся шлюб паміж Бальтазарам Калясінскім і Марыяй Стафаніяй Більдзюкевіч.
Бальтазар Калясінскі быў членам тайнай арганізацыі, якая ставіла за мэту падрыхтоўку нацыянальна-вызвольнага паўстання, але ў 1846 г. царскім уладам удалося выйсці на яе след. Калясінскі быў арыштаваны, затым адпраўлены салдатам у 5-ы лінейны батальён Асобнага Арэнбургскага корпуса. У красавіку 1849 г. атрымаў перавод у 4-ты лінейны батальён. У арэнбургскіх стэпах ён блізка сышоўся з паэтам Тарасам Шаўчэнкам, які адбываў там пакаранне. У 1853 г. удзельнічаў у штурме Ак-Мячэці, праявіў гераізм, атрымаў раненне і «за вызначэнне» атрымаў чын калежскага рэгістратара. Аднак ён заставаўся пад паліцэйскім наглядам, волю ён атрымаў у 1857 г.
Ён зноў уключыўся ў падпольную дзейнасць і стаў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху на Лідчыне напярэдадні Паўстання 1863 года. Але Бальтазара Калясінскага арыштавалі яшчэ да пачатку паўстання. 5 сакавіка 1864 г. ён высланы пад нагляд паліцыі ў Кастрамскую губерню, а ягоная маёмасць секвестравана. У Расіі жыў у Калагрыве.
Праз шмат гадоў ссылкі Бальтазар Калясінскі атрымаў права вярнуцца з выгнання, але з умовай пражывання ў Варшаве. Пасля вяртання з ссылкі сямейныя повязі былі парушаны. Сваё жыццё ён скончыў у самоце. Памёр у Вільні, пахаваны на на Бернардынскіх могілках.
Літаратура Лаўрэш Л. Бальтазар Калясінскі, Аніцэт Рэніер і Каятан Дарашкеіч // Лідскі Летапісец. 2021. № 1(93). С. 37-44.
Катэгорыя:Пахаваныя на Бернардзінскіх могілках