Мікалай Сулеўскі (; ) — польскі вайсковы дзеяч, генерал брыгады Войска Польскага.

Біяграфія Нарадзіўся ў маёнтку Грандзічы каля Гродна. У 1880 годзе скончыў афіцэрскую артылерыйскую школу ў Санкт-Пецярбургу. Служыў у расійскай царскай арміі. Удзельнік Руска-Японскай вайны. У Першую сусветную вайну на Германскім фронце, генерал-маёр (1917). У 1918—1919 гадах камандаваў атрадамі Польскай самаабароны на Гродзеншчыне, быў арыштаваны нямецкімі ўладамі. У 1921 годзе фармальна знаходзіўся ў Войску Польскім, пасля чаго выйшаў у адстаўку ў званні генерала брыгады. Жыў у Гродне.

Крыніцы