Юліян (Юльян) Юзафавіч Карчэўскі (; ) — мастак, аўтар жанравых сцэн і пейзажаў.Карчэўскі Юльян Юзафавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 111.Швед Вячаслаў. Карчэўскі Юліян Юзафавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 131.Ryszkiewicz Andrzej. Karczewski Julian // Polski Słownik Biograficzny. T. XII. S. 33-34.

Біяграфія Сын адваката Юзафа і Ганны з Уліцкіх. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, пазней скончыў факультэт маральных і палітычных навук Віленскага універсітэта (1824), адначасова займаўся жывапісам пад кіраўніцтвам Яна Рустэма. Дэбютаваў на вучнёўскай выставе ў Вільні з пейзажам у 1822 годзе.

У 1824-26 вывучаў права ў Пецярбугскім універсітэце. У Санкт-Пецярбургу пазнаёміўся з Аляксандрам Арлоўскім, які стаў яго настаўнікам.

15 чэрвеня 1826 года адправіўся за мяжу, пачаткова спыніўся ў Дрэздэне, дзе намаляваў «Коні п’юць ваду ля вежы». Надалей накіраваўся ў Парыж, дзе ён быў вучнем Антуана-Жана Гро і Гарацыя Вернэ; капіраваў у Луўры творы нідэрландскіх мастакоў. Менавіта там былі створаны яго карціны: «Ян Сабескі пад Венай» і «Турак на кані». Пасля кароткага знаходжання ў Англіі адправіўся ў Рым у 10 кастрычніка 1829 годзе, дзе пасяліўся назаўсёды. У Рыме пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Браў удзел у выставе 1830 года ў Капітоліі з дзвюмі карцінамі, якія прынеслі яму шырокую вядомасць.

Маляваў пераважна жанравыя сцэны («Попас», «Карчма», «Экстрапошта», «Яўрэйскае пахаванне», «Яўрэйскі фурман у літоўскай карчме»), а таксама гістарычныя кампазіцыі і італьянскія пейзажы.

Памёр ад туберкулёзу.

Карціны Карчэўскага «Ян Сабескі пад Венай» і «Турак на кані» зберагаліся ў галерэі Адама Храптовіча ў Шчорсах. Карціны з рымскага перыяду захоўваліся ў кракаўскіх зборах Патоцкіх.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Катэгорыя:Мастакі XIX стагоддзя