Царква Жыровіцкай іконы Божай Маці () — праваслаўны прыход і храм у горадзе Стронгсвіл (прыгарад Кліўленда), штат Агая, ЗША. З'яўляецца гістарычным цэнтрам духоўнага і грамадскага жыцця беларускай дыяспары рэгіёна.

Гісторыя прыхода Прыход быў заснаваны ў 1951 годзе беларускімі эмігрантамі пасляваеннай хвалі (перамешчанымі асобамі), якія пасяліліся ў Кліўлендзе. Гістарычна ён належаў да юрысдыкцыі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ), якая знаходзілася па-за кананічнай еднасцю з сусветным праваслаўем.

Доўгі час царква з'яўлялася асяродкам захавання беларускай культуры, мовы і традыцый у Агаі. Побач з абшчынай дзейнічалі іншыя беларускія арганізацыі і грамадскі цэнтр «Полацак». З паступовым пераездам многіх сем'яў з цэнтральных раёнаў Кліўленда ў больш заможныя паўднёва-заходнія прыгарады, у 1999 годзе прыход таксама перамясціўся ў горад Стронгсвіл, дзе працягнуў сваю дзейнасць у новым будынку (адрас: 11064 Webster Road).

Пераход у Канстанцінопальскі патрыярхат У сакавіку 2024 года адбылася гістарычная падзея: прыход Жыровіцкай іконы Божай Маці афіцыйна пакінуў непрызнаную БАПЦ і ўвайшоў у духоўнае і кананічнае адзінства з , якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі Усясветнага Канстанцінопальскага Патрыярхату.

Падчас урачыстай літургіі архіепіскап Украінскай праваслаўнай царквы ЗША Данііл блаславіў абшчыну і перадаў храму антымінс з мошчамі пяці святых мучанікаў Канстанцінопальскіх, а таксама святое міра, асвечанае Усясветным Патрыярхам. Новым настаяцелем парафіі быў прызначаны протаіерэй Раман Яцкіў.

Стары будынак у Кліўлендзе Першыя набажэнствы прыхода ў 1950-х гадах праходзілі ў арандаваным памяшканні паміж Заходняй 14-й вуліцай і вуліцай Старквезер у раёне Трымант. У 1957 годзе абшчына набыла пусты ўчастак з домам паміж Скрэнтан-роўд і Заходняй 25-й вуліцай. Там быў узведзены ўласны мураваны храм, урачыста асвечаны ў 1959 ці 1960 годзе (адрас: 3518 Scranton Road). На працягу сарака гадоў ён быў галоўным месцам збору беларусаў Кліўленда.

Пасля пераезду асноўнай абшчыны ў Стронгсвіл у 1999 годзе, будынак на Скрэнтан-роўд перайшоў да парафіі Святога Мікалая Беларускай праваслаўнай царквы, а яшчэ пазней выкарыстоўваўся як цэнтр халістычнай медыцыны «EarthAngels».

Пагроза зносу У 2022 годзе кіраўніцтва суседняга медыцынскага цэнтра «MetroHealth» выступіла з праектам стварэння новага грамадскага парку плошчай 3,5 акра, для рэалізацыі якога планавалася знесці былую беларускую царкву Святога Мікалая і суседні гістарычны дом Фарнсварта. Медыцынскі цэнтр выкупіў будынак царквы за паўмільёна долараў і заявіў, што аб'ект не ўяўляе для іх цікавасці ў якасці пабудовы.

Гэтыя планы выклікалі пратэст з боку мясцовых жыхароў і гісторыка-абарончых арганізацый. Прадстаўнікі Камітэта гістарычнага раёна Джонс-Хоўм () і мясцовы актывіст Боб Гардзін прапанавалі альтэрнатыўны праект, які прадугледжваў захаванне гістарычных будынкаў і іх інтэграцыю ў дызайн новага парку ў якасці крытых грамадскіх прастор. У сакавіку 2022 года Камітэт па праверцы дызайну Бліжняга Захаду () прагаласаваў (9 супраць 0) за адтэрміноўку праекта «MetroHealth», запатрабаваўшы ад ініцыятараў зносу прадставіць больш грунтоўныя абгрунтаванні знішчэння будынкаў і правесці кансультацыі з грамадскасцю.

Крыніцы

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы ЗША Катэгорыя:Цэрквы Агая Катэгорыя:Кліўленд Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква Катэгорыя:Украінская праваслаўная царква ЗША