Сент-Майкл () — адзін з 11 прыходаў Барбадаса. Плошча — 39 км², размешчаны на паўднёвым захадзе вострава. Сент-Майкл — адзін з першапачатковых шасці прыходаў, створаных на востраве ў 1629 годзе губернатарам сэрам Уільямам Тафтанам.
Брыджтаўн — сталіца незалежнай дзяржавы Барбадас, знаходзіцца ў прыходзе Сент-Майкл і першапачаткова насіў гэтую ж назву. Сучасная назва дадзена ў гонар палкоўніка Табіяса Брыджа, які камандаваў войскам Барбадаса ў вайне з Табага ў 1672 годзе. Брыджтаўн з’яўляецца цэнтрам камерцыйнай актыўнасці вострава і цэнтрам транспартнай інфраструктуры.
Спасылкі sjpp.edu.bb
Крыніцы
Катэгорыя:Прыходы Барбадаса Катэгорыя:Барбадас