Наўцы, альбо наўкі і наўі“Як многа гавораць мне назвы такія...” Віцябчанін Анатоль Бруцкі стварыў сапраўдную анталогію найменняў прыдзвінскіх вёсак. (, ;; ; ; ; ; ) — паводле славянскіх вераванняў, памерлыя ненатуральнай смерцю людзі, якія не атрымалі пасля смерці заспакаення. Лічылася, што яны не могуць перайсці ў замагільны свет, а таму вяртаюцца ў свет жывых і працягваюць сваё існаванне на зямлі ў якасці міфічных істот або нячыстай сілы.

Згадка на наўцаў сустракаецца ў Аповесці мінулых гадоў. Паводле летапісу, у 1092 годзе ў Полацку ў ночы быў шум, як быццам людзі хадзілі па вуліцах, і хто выходзіў з дому, таго дэманы нябачна разілі смяротнай «язвай». Затым дэманы сталі з’яўляцца днём на конях, працягваючы паражаць палачан, і бачныя былі ад гэтых коннікаў толькі капыты. Людзі празвалі нябачных коннікаў «навьи»МЕРТВЫЕ В ГОРОДЕ: О МНОГООБРАЗИИ ИНТЕРПРЕТАЦИЙ ОДНОГО СЮЖЕТА ИЗ ПОВЕСТИ ВРЕМЕННЫХ ЛЕТ

У адрозненне ад звычайных нябожчыкаў, наўцаў не закопвалі ў зямлю і хавалі не на могілках, а на скрыжаваннях дарог, межах палёў, у лесе, у балотах, у ярах, гэта значыць за межамі царкоўнай агароджы, бо лічылася, што яны «праклятыя бацькамі і зямля іх не прымае». Нягледзячы на супрацьдзеянне такім звычаям з боку царквыСвятитель Серапион Владимирский. Слово о маловерии // Историческая христоматия, для изучения истории русской церковной проповеди, с общей характеристикой периодов ея, с биографическими сведениями о замечательнейших проповедниках русских (с XI—XVIII в. включительно) и с указанием отличительных черт проповедничества каждого из них. Сост. Свящ. М. А. Поторжинский, преподаватель Киевской духовной Семинарии. — Киев: Типография Г. Т. Корчак-Новицкаго, 1879. — С. 79—80.Басова М. В., Шевченко Э. В. Иосиф (Санин) // Православная энциклопедия. — М., 2011. — Т. XXV : Иоанна деяния — Иосиф Шумлянский. — С. 559-585. — 39 000 экз. — ISBN 978-5-89572-046-2., дадзеныя павер’і былі настолькі моцныя, што ў выніку з’яўляюцца асобныя могілкі — «скудзельніцы», «убогія хаты», «божадомы».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Славянская міфалогіяКатэгорыя:Беларуская народная дэманалогія