Ратмі́равічы. Сустракаецца таксама варыянт Ра́цьмеравічы (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 20 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 180 км ад Гомеля, 0,5 км ад прыпыначнага пункта Заазершчына на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Экалогія і прырода Вакол вёскі лес.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з дугападобнай і просталінейнай вуліц шыротной арыентацыі, злучаных двума завулкамі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, брыгада. Лясніцтва, аддзяленне сувязі, бібліятэка, крама.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, ва ўласнасці царквы. У 1775 годзе каралеўскім прывілеем аддадзена ва ўладанне абознаму літоўскаму М. С. Лапату. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ўласнасць казны. На 1908 год у Брожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Станцыя сацыялізму». З 1934 года працавалі смолзавод, паравы млын, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты амаль цалкам спалілі вёску (64 двары з 76) і забілі 17 жыхароў. 31 жыхар загінуў на фронце.

Да 20 чэрвеня 1985 года вёска ўваходзіла ў склад Пратасаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829)..

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 23 двары, 48 жыхароў.

Дынаміка 1796 год — 9 двароў, 72 жыхара. 1908 год — 44 двары, 286 жыхароў. 1940 год — 76 двароў, 250 жыхароў. 1959 год — 338 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 41 двор, 78 жыхароў. 2004 год — 31 двор, 60 жыхароў.

Літаратура

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна