Бу́бнаўка (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 15 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 10 км на ўсход ад Краснай Слабады, у 245 км ад Гомеля, у 10 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Водная сістэма На ўсход ад вёскі — рака Пціч (прыток Прыпяці), на поўдзень — прыток Пцічы, Арэса.

Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Навасёлкі.

Інфармацыя Планіроўка — кароткая, просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Працуе крама. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Чырвонай Слабадзе. Працуе крама. На поўнач ад вёскі — культурна-забаўляльны комплекс «Бубнаўка».

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя належала генерал-маёру В. К. Вішчынскаму. У XIX ст. уваходзіла ў маёнтак Бубнаўка, які належаў М. Войне, а пасля Абуховічу. У 1844 г. у вёсцы 9 дымоў. Паводле перапісу 1897 года да вёскі ставіўся фальварак з 3 дварамі і 32 жыхарамі. У вёсцы працавалі вадзяны млын і крама.

У 1908 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў вёсцы працавала школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Полымя рэвалюцыі», працавалі вадзяны млын і поўсцечасалка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, карнікі спалілі 2 двары і забілі 33 жыхары; 24 жыхары вёскі загінулі на фронце.

Да 2000 года ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 19 мая 2000 г. № 45 Об изменении границ Поречского и Червоннослободского сельсоветов Октябрьского района.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 11 двароў, 17 жыхароў.

Дынаміка 1795 год — 14 двароў, 92 жыхары. 1897 год — 37 двароў, 244 жыхары. 1908 год — 327 жыхароў. 1920 год — 298 жыхароў. 1959 год — 163 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 16 двароў, 32 жыхары. 2004 год — 13 двароў, 24 жыхары.

Літаратура

Спасылкі

Культурна-забаўляльны комплекс «Бубнаўка»

Катэгорыя:Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна