Вязо́к (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Буркоўскага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (137 сем'яў) пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Геаграфія
Размяшчэнне У 14 км на захад ад Брагіна, 21 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Хойнікі — Камарын.
Планавальна складаецца з доўгай дугападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на ўсходзе далучаецца другая вуліца, а на поўдні кароткая, просталінейная, мерыдыянальная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядомая з пачатку XIX стагоддзя Ў 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце, валоданне Прозара. Паводле інвентара 1844 года ў складзе маёнтка Хвойнікі. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся капліца, вятрак. У 1908 годзе ў Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета.
У 1926—1927 гадах цэнтр Вязкоўскага сельсавета. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Абуджэнне», працавалі конная крупадрабілка (з 1923 года), гамарня, вятрак (з 1902 года). З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Вязоцкага сельсавета. Уваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр — вёска Астрагляды).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1850 год — 32 двары, 202 жыхара. 1897 год — 55 двароў, 361 жыхар (паводле перапісу). 1908 год — 60 двароў 453 жыхара. 1930 год — 97 двароў, 589 жыхароў. 1959 год — 690 жыхароў (паводле перапісу). 1992 год — жыхары (137 сем'яў) пераселены.
Літаратура
Спасылкі