thumb|376px|Кільскі канал каля г. Брунсбютэль
Кільскі канал (), да 1948 года Канал кайзэра Вільгельма () — канал у Германіі, які злучае Балтыйскае і Паўночнае мора, праходзіць ад Кільскай бухты, каля горада Кіль (прыгарадны раён Хальтэнаў) да вусця ракі Эльба, каля горада Брунсбютэль.
Працягласць — каля 98 км, шырыня — больш за 100 м, глыбіня — 11 м. Канал заканчваецца парай шлюзаў з кожнага боку, адзін з шлюзаў прызначаны для маламернага флоту.
Канал быў уведзены ў эксплуатацыю 20 чэрвеня 1895 года, будаўніцтва працягвалася 8 гадоў. З'яўляецца адным з самых загружаных судаходных шляхоў Еўропы.
Спасылкі Афіцыйны сайт Web-камеры на Кільскам канале
Катэгорыя:Каналы Германіі