Казялу́жцы (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (48 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.
Геаграфія Размяшчэнне У 9 км на паўночны ўсход ад Брагіна, 26 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе вёска ў Рэчыцкім павеце, валоданне Ракіцкіх.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Казялужцаўскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавала гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы). Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсавет)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 годаРешение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района .
Насельніцтва Колькасць 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1850 год — 7 двароў, 79 жыхароў. 1897 год — 26 двароў, 212 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 32 двары, 272 жыхара. 1930 год — 40 двароў 248 жыхароў. 1959 год — 280 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (48 сем'яў) пераселены.
Літаратура
Спасылкі