__NOTOC__

21 снежня — трыста пяцьдзясят пяты (трыста пяцьдзясят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1804: Закон аб яўрэях, якім нададзена свабода веравызнання, але вызначана мяжа аселасці ў заходніх губернях Расійскай імперыі. 1846: Роберт Лістан правёў першую ў Еўропе хірургічную аперацыю з анестэзіяй. 1898: П’ер і Марыя Кюры адкрылі радый. 1898: ЗША ўсталявалі ваеннае праўленне на Філіпінах. 1913: У нью-ёркскай газеце надрукаваная першая ў гісторыі крыжаванка (crossword puzzle). 1918: У складзе літоўскіх узброеных сіл створаны Першы беларускі полк (Гродна). 1937: На экран выходзіць першы ў гісторыі кіно поўнаметражны анімацыйны фільм: «Беласнежка і сямёра гномаў» студыі Уолта Дыснея. 1941: У Мінску фашысты замарозілі тысячы савецкіх ваеннапалонных. 1943: У Генеральнай акрузе «Беларусь» створана Беларуская цэнтральная рада. 1958: Шарль дэ Голь абраны Прэзідэнтам Францыі. 1965: Генеральнай Асамблеяй ААН прынята Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі. 1965: У Слуцку уведзены ў строй цукрарафінадны завод. 1991: Кіраўнікі 11 былых савецкіх рэспублік у Алма-Аце прынялі Дэкларацыю аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і канстатавалі спыненне існавання СССР. 1988: Над Шатландыяй тэрарыстамі ўзарваны пасажырскі самалёт амерыканскай авіякампаніі «Пан Амерыкэн». 2007: Да Шэнгенскай зоны далучыліся 9 новых краін-членаў ЕС: Венгрыя, Літва, Латвія, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія, Эстонія. 2017: Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі.

Нарадзіліся

1401: Мазачыа, італьянскі мастак 1639: Жан Расін, французскі драматург (пам. 21.4.1699) 1796: Тамаш Зан, беларускі і польскі паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, даследчык прыроды (пам. 19.7.1855) 1815: Тама Куцюр, французскі мастак 1890: Мікалай Аладаў, беларускі кампазітар 1896: Канстанцін Ракасоўскі, савецкі военачальнік (пам. 1968) 1904: Жан Базен, французскі мастак 1917: Генрых Бёль, нямецкі пісьменнік (пам. 1985) 1934: Іван Чыгрынаў, беларускі пісьменнік 1937: Джэйн Фонда, амерыканская актрыса 1940: Фрэнк Вінсент Запа, амерыканскі рок-музыкант, кампазітар, кінарэжысёр (пам. 4.12.1993) 1948: Цьеры Мюглер, французскі мадэльер 1967: Міхаіл Саакашвілі, прэзідэнт Грузіі 1970: Барт Дэ Вевер, фламандскі палітычны і дзяржаўны дзеяч 1979: Вадзім Генадзевіч Махнеў, беларускі вясляр

Памерлі

72: Фама, апостал 1375: Джавані Бакача, італьянскі пісьменнік (нар. 1313) 1610: Ілжэдзмітрый II, самазванец, прэтэндэнт на рускі сталец, забіты пад Калугай 1781: Юхан Шэфель, шведскі мастак 1819: Жан-Мацье-Філібер Серур'е, маршал Францыі (нар. 8.12.1742) 1890: Нільс Гадэ, дацкі кампазітар (нар. 22.2.1817) 1964: Карл ван Вехтэн, амерыканскі пісьменнік і фатограф (нар. 17.6.1880) 1981: Міхаіл Забэйда-Суміцкі, беларускі спявак, педагог (нар. 14.6.1900) 2006: Сапармурат Ніязаў (Туркменбашы), прэзідэнт Туркменістана (нар. 19.2.1940) 2009: Эдвін Крэбс, амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (нар. 6.6.1918) 2019: Эмануэль Унгаро, французскі мадэльер

Святкуюць С21