__NOTOC__ 21 студзеня — дваццаць першы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі right|thumb|АПЛ «Наутылус». 900: Людовік IV Дзіця стаў каралём Усходне-Франкскага каралеўства 1863: Заснавана кампанія Opel. 1954: У ЗША спушчана на воду першая ў свеце атамная падводная лодка «Наўтылус» 1965: У Мінску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў. 1980: Вялікая кітайская сцяна атрымала статус ахоўваемага помніка Кітая. 1993: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кыргызстанам і Узбекістанам. 2011: Увядзенне на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі 2012: На парламенцкіх выбарах у Егіпце перамогу атрымала Партыя свабоды і справядлівасці, палітычнае крыло Братоў-мусульман 2014: Урад Грэнады зрабіў наведванне гэтай краіны безвізавым для грамадзян Беларусі
Нарадзіліся thumb|right|120px|Джон Браўнінг 1338: Карл V, кароль Францыі (пам. 16.9.1380) 1804: Морыц фон Швінд, аўстрыйскі мастак і графік 1818: Адам Кіркор, беларускі гісторык і выдавец (пам. 23.11.1886) 1824: Томас Джонатан Джэксан, генерал КША 1855: Джон Браўнінг, амерыканскі канструктар стралковай зброі (пам. 26.11.1926) 1885: Умберта Нобіле, італьянскі даследчык Арктыкі 1886: Аляксей Туранкоў, беларускі кампазітар (пам. 27.9.1958) 1905: Крысціян Дыёр, французскі куцюр'е (пам. 23.10.1957) 1923: Лола Флорэс, вядомая іспанская спявачка і танцорка фламенка (пам. 16.5.1995) 1924: Бэні Хіл, брытанскі акцёр, комік (пам. 18.4.1992) 1928: Іван Аношкін, беларускі пісьменнік 1937: Крысціян дэ Шалонж, французскі кінарэжысёр 1941: Пласіда Дамінга, іспанскі оперны спявак. 1953: Пол Ален, заснавальнік Microsoft
Памерлі 1609: Жазеф Жуст Скалігер, французскі гуманіст-філолаг 1775: Емяльян Пугачоў, данскі казак і бунтаўнік (нар. каля 1742) 1793: Людовік XVI, кароль французскі 1795: Сэмюэль Уоліс, брытанскі мараплавец, даследчык Ціхага акіяна 1857: Франц Кругер, нямецкі мастак 1872: Франц Грыльпарцэр, аўстрыйскі паэт і драматург 1892: Джон Кух Адамс, брытанскі матэматык і астраном 1924: Уладзімір Ульянаў (Ленін), адзін з арганізатараў Кастрычніцкай рэвалюцыі, першы кіраўнік СССР (нар. 22.4.1870) 1938: Янка Туміловіч, беларускі паэт (нар. 6(19).9.1905) 1938: Жорж Мельес, французскі рэжысёр 1940: Яўхім Кроль, супрацоўнік НКУС БССР (нар. 1887) 1950: Джордж Оруэл, брытанскі пісьменнік (нар. 25.6.1903) 1961: Блез Сандрар, швейцарска-французскі пісьменнік 1978: Алесь Салавей, беларускі паэт
Святкуюць
: Дзень Эрала Бароу , : Дзень інжынерных войск : Дзень Святой Алтаграсіі 121