__NOTOC__
21 мая (21 траўня) — сто сорак першы (сто сорак другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1388: Заснаваны Кёльнскі ўніверсітэт. 1502: Ж. да Нова адкрыў востраў Святой Алены. 1712: Пётр I перанес сталіцу Расіі з Масквы ў Санкт-Пецярбург. 1731: Дзень заснавання Ціхаакіянскага флоту Расіі. 1773: Рускі атрад на чале з Аляксандрам Суворавым авалодаў умацаваным турэцкім лагерам Туртукай падчас руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў. 1794: Загадам Тадэвуша Касцюшкі ўтворана Вышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай — вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання 1794 года. 1900: Расійская імперыя анексавала Маньчжурыю. 1963: Залман Шазар заступіў на пасаду прэзідэнта Ізраіля. 1974: Пушчаны Наваполацкі трамвай. 2006: У Чарнагорыі праведзены рэферэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасці. 2007: У Грынвічы згарэў «Каці Сарк» (Cutty Sark), самы вядомы і апошні чайны кліпер, які захаваўся да нашых дзён. 2024: Набыў моц Рэгламент Еўрапейскага Саюза аб штучным інтэлекце.
Нарадзіліся
1471: Альбрэхт Дзюрэр, нямецкі мастак, тэарэтык мастацтва (пам. 6.4.1528) 1526: Філіп II, кароль іспанскі 1759: Жазеф Фушэ, французскі дзяржаўны дзеяч 1797: Дамінік Стэфановіч, музыкант і прапагандыст музычнай культуры (пам. каля 1870) 1820: Мішэль Ленц, люксембургскі паэт 1826: Адольф Генрых Лір, нямецкі мастак 1844: Анры Русо, французскі мастак-прымітывіст 1855: Эміль Верхарн, бельгійскі паэт, драматург 1869: Мікалай Чуркін, беларускі кампазітар і фалькларыст (пам. 27.12.1964) 1892: Ёханес Мольцан, нямецкі мастак 1897: Арсеній Астроўскі, рускі перакладчык. Пераклаў на рускую мову творы Янкі Купалы, К. Крапівы, І. Шамякіна і інш. (пам. у 1989) 1898: Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазітар, дырыжор (пам. 8.1.1980) 1921: Андрэй Сахараў, савецкі фізік і праваабаронца (пам. 14.12.1989) 1938: Урс Відмер, швейцарскі пісьменнік, перакладчык 1939: Валянціна Петрачкова, беларуская актрыса 1942: Джон Конрадс, аўстралійскі плывец, алімпійскі чэмпіён 1958: Кёрціс Мак-Мулен, амерыканскі матэматык 1960: Джэфры Дамер, амерыканскі забойца 1974: Файруза Балк, амерыканская актрыса 1989: Людміла Вядзернікава, тэхнічны дырэктар INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION OF BELARUS
Памерлі
1724: Роберт Харлі, англійскі палітычны дзеяч 1839: Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс, нямецкі педагог 1841: Юльян Урсын Нямцэвіч, вялікалітоўскі палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык (нар. 16.2.1758) 1910: Сігізмунд Свянціцкі, беларускі лекар, адзін з заснавальнікаў унутрыполасцевай хірургіі (нар. 20.10.1836) 1911: Вільяміна Флемінг, брытанскі астраном 1951: Сава (Саветаў), праваслаўны царкоўны дзеяч у Польшчы (нар. 6(18).4.1898) 1957: Аляксандр Вярцінскі, рускі спявак і кампазітар 1973: Іван Конеў, савецкі палкаводзец 1983: Андрэй (Крыт), мітрапаліт, рэлігійны дзеяч эміграцыі 2000: Джон Гілгуд, англійскі акцёр 2000: Барбара Картленд, англійская пісьменіца, аўтар шматлікіх любоўных раманаў (нар. 9.7.1901) 2013: Дамінік Венер, французскі пісьменннік, гісторык
Святкуюць Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялога і развіцця Спасылкі
521