__NOTOC__

22 жніўня — дзвесце трыццаць чацвёрты (дзвесце трыццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 120px|right|thumb|Схема спадарожнікаў і кольцаў Нептуна 1456: Князем Валахіі стаў Улад III Цэпеш, больш вядомы як «Дракула». 1485: Скончылася вайна Пунсовай і Белай ружы, у бітве пры Босварце загінуў Рычард III, кароль англійскі. 1812: Экспедыцыя швейцарскага археолага Іагана Буркхарта знайшла руіны старажытнага горада Петра. 1864: Падпісаная 1-ая Жэнеўская канвенцыя, створана таварыства Чырвонага крыжа. 1989: Амерыканскі касмічны апарат «Вояджэр-2» выявіў кольцы Нептуна. 1989: Літва абвясціла незаконнай анексію рэспублікі Савецкім Союзам. 1991: Пасля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзідэнт краіны Міхаіл Гарбачоў, які быў часова адхілены ад улады, вярнуўся ў Маскву; члены ГКЧП арыштаваныя. 2002: Улады Тайланда забаранілі выкарыстоўваць сланоў для перамяшчэння па гарадскіх вуліцах.

Нарадзіліся thumb|left|120px|Клод Дэбюсі. 1647: Дэні Папен, французскі матэматык і фізік. 1760: Леў XII, Папа Рымскі. 1861: Ігнат Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, удзельнік літаратурнага жыцця (пам. 9.9.1917). 1862: Клод Дэбюсі, французскі кампазітар (пам. 25.3.1918). 1874: Макс Шэлер, нямецкі філосаф і сацыёлаг. 1888: Каарла Аарні, фінскі акцёр і рэжысёр. 1898: Генрык Лаўмянскі, польскі гісторык, даследчык ВКЛ. 1904: Дэн Сяапін, кітайскі палітык і рэфарматар. 1907: Андрэй Мітрафанавіч Кіжаватаў, удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці, Герой Савецкага Саюза (загінуў 29.06.1941). 1920: Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст. 1922: Мішлін Прэль, французская актрыса. 1963: Торы Эймас, амерыканская спявачка. 1970: Рыка Грос, нямецкі біятланіст. 1995: Дуа Ліпа, брытанская спявачка.

Памерлі 408: Стыліхон, рымскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч. 1280: Мікалай III, Папа Рымскі. 1350: Філіп VI Валуа, кароль Францыі. 1599: Лука Марэнцыё, італьянскі кампазітар (нар. 1533). 1860: Аляксандр-Габрыэль Дэкан, французскі мастак. 1891: Ян Неруда, чэшскі журналіст, паэт і пісьменнік. 1899: Альгерд Абуховіч, беларускі літаратар (нар. 6.8.1840). 1917: Матэйс Марыс, нідэрландскі мастак. 1922: Майкл Колінз, ірландскі палітык, змагар за незалежнасць (нар. 16.10.1890). 1937: Станіслаў Будзінскі, рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст (нар. 9.9.1894). 1973: Стэнтан Мак-Дональд-Райт, амерыканскі мастак. 1980: Габрыэль Гансалес Відэла, прэзідэнт Чылі. 1988: Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч (нар. 5.9.1901). 2011: Джон Гільберт Лейтан, канадскі палітык. 2023: Тота Кутуньё, італьянскі спявак, аўтар песень.

Святкуюць Расія — Дзень Дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі. 822