__NOTOC__
22 красавіка — сто дванаццаты (сто трынаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі thumb|left|150px|Бантэайсрэй 922: Першая згадка горада Кведлінбург 967: Асвечаны храмавы комплекс Бантэайсрэй. 1216: Завяршылася бітва на Ліпіцы, буйнейшая міжусобная бітва ў гісторыі Русі. 1370: У Парыжы пачалося будаўніцтва Бастыліі. 1401: Ганзейскі флот пад камандаваннем гамбургскага капітана Сымона Утрэхцкага перамог Віталійскіх братоў у марской бітве пры Гельгаландзе. 1500: Экспедыцыя Педра Альварэса Кабрала дасягнула ўзбярэжжа сучаснай Бразіліі. 1509: Пачатак валадарства Генрыха VIII, караля англійскага. 1519: Эрнан Картэс заснаваў горад Веракрус. 1838: Упершыню Атлантычны акіян перасёк параход, у гавань Нью-Ёрка прыбыў англійскі «Сірыус». 1915: У ходзе 1-й сусветнай вайны Германія прымяніла хлор як хімічную зброю супраць англа-французскіх войск паблізу Іпра (Бельгія). 1919: Польскія войскі занялі Вільню. Апублікавана Адозва да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага Юзафа Пілсудскага. 1969: У Х'юстане (ЗША) праведзена першая перасадка чалавечага вока. 1997: 126-дзённае ўтрыманне закладнікаў у рэзідэнцыі японскага пасла ў Ліме скончылася штурмам і захопам будынку перуанскімі вайскоўцамі.
Нарадзіліся
1451: Ізабела I, каралева кастыльская (пам. 26.11.1504) 1610: Аляксандр VIII, Папа Рымскі (пам. 1.2.1691) 1658: Джузэпэ Тарэлі, італьянскі скрыпач і кампазітар (пам. 8.2.1709) 1724: Імануіл Кант, нямецкі філосаф (пам. 12.2.1804) 1852: Вільгельм IV, вялікі герцаг Люксембургскі (пам. 25.2.1912) 1870: Уладзімір Ленін (пам. 21.1.1924) 1876: Роберт Барані, аўстрыйскі отарыналарынголаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1914). 1899: Уладзімір Набокаў, пісьменнік, навуковец-энтамолаг (пам. 2.7.1977) 1904: Роберт Опенгеймер, амерыканскі фізік, кіраўнік амерыканскага атамнага праекту (пам. 18.2.1967) 1909: Рыта Леві-Мантальчыні, італьянскі нейрабіёлаг (пам. 30.12.2012) 1916: Іегудзі Менухін, амерыканскі скрыпач 1942: Рудольф Еніш, нямецка-амерыканскі малекулярны біёлаг, генетык 1946: Ніколь Гарсіа, французская актрыса, рэжысёр 1957: Дональд Туск, польскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Польшчы 1960: Март Лаар, эстонскі палітык і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Эстоніі (1992—1994, 1999—2002), міністр абароны Эстоніі (2011-2012). 1961: Алена Спірыдовіч, дыктар беларускага тэлебачання 1961: Ала Матыйзен, эстонскі кампазітар 1977: Марк ван Бомел, нідэрландскі футбаліст 1981: Мадыс Калас, эстонскі дзяржаўны дзеяч 1982: Кака, бразільскі футбаліст 1996: Алена Віктараўна Старыкава, украінская трэкавая велагоншчыца
Памерлі
296: Кай, Папа Рымскі 536: Агапій I, Папа Рымскі 1462: Жыльбер дэ Лануа, бургундскі падарожнік і дыпламат (нар. 1386) 1662: Джон Традэскант малодшы, англійскі батанік, натураліст (нар. 4.8.1608) 1821: Джон Кром, англійскі мастак 1833: Рычард Трэвітык, англійскі вынаходнік, стваральнік першай паравой машыны падвышанага ціску (нар. 13.4.1771) 1937: Язэп Адамовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч (нар. 26.12(7.1).1897) 1945: Кетэ Кольвіц, нямецкі графік (нар. 8.7.1867) 1954: Сяргей Сахараў, беларускі фалькларыст і педагог (нар. 29.9.1880) 1977: Арва Хаавіста, фінскі спартсмен, алімпійскі чэмпіён 2006: Аліда Валі, італьянская актрыса 2011: Сяргей Лагун, беларускі цяжкаатлет (нар. 27.5.1988) 2011: Міхаіл Казакоў, савецкі, расійскі і ізраільскі рэжысёр, акцёр тэатра і кіно (нар. 14.10.1934) 2025: Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі, расійскі мастак-манументаліст
Святкуюць Міжнародны дзень Маці-Зямлі. Бразілія, Дзень адкрыцця. Іспанія, Дзень каралевы Ізабэлы.
422