Лізаве́та — жаночае асабовае імя, паходзіць ад старажытнаяўрэйскага (сучаснае вымаўленне , Элішэва). значэнне якога перадаецца як «Бог мой — клятва».Усціновіч А. К. Слоўнік асабовых уласных імён / навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — С. 124. — 240 с. — ISBN 978-985-6941-10-1. — Электронная версія. У беларускай мове ўжываюцца таксама формы Альжбета, Елізавета і Елісавета.

Паходжанне Імя паходзіць ад старажытнаяўрэйскага імя Элішэва. Яно згадваецца ў Старым Запавеце як імя жонкі Аарона, а ў Новым Запавеце адпаведнае яму імя носіць маці Яна Хрысціцеля. Праз грэчаскую і лацінскую мовы імя ўвайшло ў хрысціянскі іменаслоў і атрымала шматлікія формы ў мовах Еўропы.

У беларускай мове

Лізавета ўваходзіць у сучасны беларускі іменаслоў. А. Усціновіч падае яго як ассноўную форму імя; вытворнымі формамі названы Ліза, Вета, Лісавета і Лісаветка.

Асобнае месца ў беларускім іменаслове займае форма Альжбета. Яна засведчана ў беларускіх пісьмовых помніках з XVI стагоддзя. Усціновіч прыводзіць гістарычныя формы Альжбета (1528), Ольжбета (1555), Олежбета (1558), Алжбета (1541), Олжута (1540) і Ольжута (1539); вытворнымі ад Альжбеты з'яўляюцца Аля, Алька, Бета і Альжбетка.

Мікалай Бірыла адносіў Альжбету да каталіцкіх імён і зафіксаваў тры выпадкі яго ўжывання ў беларускіх помніках XVI стагоддзя, у тым ліку Грыбовая Альжбета ў матэрыялах Ашмяншчыны за 1528 год і Альжбета Станіславовая Охадовская ў ваўкавыскіх матэрыялах за 1567 год.

Асноўныя формы ў іншых мовах

Элізабэт (, , ) — англійская, французская і нямецкая форма; Эльжбета () — польская; Эржэбэт () — венгерская; Ізабэла, Ізабэль () — іспанская; Альжбета (, ) — беларуская, славацкая і чэшская;

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Жаночыя імёны