thumb|200px|Герб «Астоя» «Астоя» («Мосціц», «Астойчык») — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV стагоддзя. Гербам карысталіся больш за 250 шляхецкіх родаў Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, у т.л. Кавячынскія, Слушкі, Уніхоўскія, Чаховічы, Чачоты.

Апісанне На чырвоным полі 2 залатыя маладзікі, рогамі накіраваныя ў розныя бакі, паміж імі аголены срэбны меч, накіраваны залатой дзяржальняй дагары. У клейнодзе над прылбіцай 5 страусавых пёраў. Напачатку замест мяча на гербе быў намаляваны залаты цвікавы крыж на доўгай ножцы. Меч з’явіўся толькі ў XVI стагоддзі, зрабіўшы герб неадрозным ад «Пшагіні».

Гісторыя У судовых запісах герб вядомы ад 1388 года. Герб прысутнічаў таксама на пячатках: Чцібара, дэкана пазнаньскага (1358), Якуба з Блацішава, ваяводы львоўскага (1370), Дабяслава з Кошыц, падсудка земскага кракаўскага (1381), Яна Рокаша з Кошыц, суддзі земскага кракаўскага (1456), пры заключэнні Торунскае дамовы (1466).

На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага распаўсюджаны пасля прыняцця Гарадзельскай уніі ў 1413 годзе.

Галерэя

Літаратура

«Herbarz Polski» by Kasper Niesiecki, S.J., Lipsk (Leipzig) edition, 1839—1846. Дваранскія гербы

Спасылкі

Гербы беларускае шляхты

Катэгорыя:Прыватнаўласніцкія гербы Катэгорыя:Гербы паводле алфавіта