Мінай Піліпавіч Шмыроў, партызанскі псеўданім Бацька Мінай (, в. Пунішча Веліжскага павета Віцебскай губерні — , Віцебск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Другую сусветную вайну. Д. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія У арміі з 1913 года. Быў удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча, арганізатарам першага партызанскага атрада ў Віцебскай губерні. 3 1921 года быў камандзірам атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.

У Другую сусветную вайну ў ліпені 1941 года ён арганізаваў і ўзначаліў савецкі партызанскі атрад у Суражскім раёне, які потым увайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Гэтая брыгада ўдзельнічала ў абароне «Віцебскіх варот». Партызаны «Бацькі Міная» наносілі ўдары па чыгунках, шашы, водных камунікацыях, узрывалі масты і склады, пускалі пад адхон эшалоны гітлераўцаў. Спрабуючы захапіць партызанскага кіраўніка, нацысты ў кастрычніку 1941 года ўзялі заложнікамі чатырох яго дзяцей, сястру і маці жонкі. Спробы партызан вызваліць сям’ю партызанскага камандзіра не ўдаліся. 14 лютага 1942 года пасля чатырох месяцаў катаванняў дзеці і сваякі Шмырова былі расстраляны.

15 жніўня 1944 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць гітлераўскіх захопнікаў, М. П. Шмырову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны быў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Віцебску. Член ЦВК БССР у 1935—1937 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1963 гадах.

Ганаровы грамадзянін Віцебска.

Памяць Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова. У Віцебску яго імем названа вуліца і мост. Назву 'Мінай Шмыроў' носіць сорт чорных парэчак.

Вобраз у мастацтве Верш Аркадзя Куляшова «Балада пра чатырох заложніках», якое распавядае пра Бацьку Міная, быў пакладзены на музыку і ўвайшло ў рэпертуар ВІА «Песняры». Трагедыя сям’і Шмырова натхніла беларускага паэта Якуба Коласа на напісанне верша «Бацьку Мінаю»«Бацьку Мінаю» .

Літаратура Белевич, А. П. У батьки Миная / А. П. Белевич. — М., 1978. — 103 с. — (Герои Советской Родины). Бялевіч, А. Мінай Шмыроў / А. Бялевіч. — Мн., 1969. — 131 с. Васильева, М. П. По следам героя / М. П. Васильева. — Мн., 1974. — 64 с. Подлипский, А. Детям батьки Миная / А. Подлипский // Народнае слова. — 2007. — 12 чэрв. — С. 6. Саблин, В. В. Батька Минай : документальная повесть / В. В. Саблин. — Мн., 1959. — 240 с. Швядовіч, У. Мінай Шмыроў: «Я не змог зберагчы дзяцей, і гэтая думка мяне страшна мучыць». // Наша гісторыя, № 1, 2018, с. 14-18. ISBN 2617—2305 Шмырёв М. Ф. / авт. текста С. А. Аслезов. — Мн., 1978. — 32 с. — (Жизнь — подвиг). Шмырёв Минай Филиппович // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Мн., 2008. — С. 69—70.

Спасылкі Віцебская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна — ШМЫРОЎ МІНАЙ ПІЛІПАВІЧ

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на «Успенскай Горцы» Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны