Ефрасіння (Фруза) Савельеўна Зянькова, () — адна з кіраўніц камсамольска-маладзёжнага падполля ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1958).
Біяграфія Да вайны працавала на віцебскай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі».
Пасля акупацыі Віцебшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі вярнулася ў родную вёску, наладзіла сувязь з партызанскім атрадам імя К. Я. Варашылава Сіроцінскай брыгады, выконвала яго заданні, вяла разведку. На пачатку 1942 года ўзначаліла Обальскае камсамольскае падполле. З верасня 1943 года ў партызанскай брыгадзе імя Леніна.
У 1944—1967 гадах на камсамольскай і адміністрацыйнай рабоце. Працавала ў ваенкамаце горада Віцебска.
Ушанаванне памяці У гонар Ефрасінні Зяньковай названа вуліца у Віцебску.
Гл. таксама Музей Обальскага камсамольскага падполля Зінаіда Мартынаўна Партнова
Літаратура
Спасылкі Обаль, музей — фатаграфіі ад 13.01.2015 года і інфармацыя да іх
Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Пахаваныя на Мазурынскіх могілках Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза