Падзеі

11 студзеня: Англійскім астраномам Уільямам Гершэлем адкрыты Аберон, спадарожнік Урана. 13 мая: З Портсмута адплыў «Першы флот» з катаржанамі для заснавання калоніі ў Аўстраліі. 17 верасня: Завяршыўся Філадэльфійскі канвент, які прыняў Канстытуцыю ЗША. 12 кастрычніка: Аляксандр Сувораў атрымлівае перамогу над турэцкім войскам пад Кінбурнам. 29 кастрычніка: У Празе ў саслоўным тэатры адбылася прэм’ера оперы «Дон Жуан» В. А. Моцарта. 30 лістапада: Уільямам Гершэлем адкрыта карлікавая галактыка, якая з'яўляецца спадарожнікам Туманнасці Андрамеды.

Нарадзіліся 6 сакавіка: Іозеф Фраўнгофер, нямецкі фізік. 26 красавіка: Людвіг Уланд, нямецкі паэт. 4 кастрычніка: Франсуа П'ер Гіём Гізо, французскі гісторык, дзяржаўны дзеяч.

Памерлі 4 лютага: Пампеа Батоні, італьянскі жывапісец. 28 мая: Леапольд Моцарт, аўстрыйскі кампазітар. 15 лістапада: Крыстаф Вілібальд Глюк, аўстрыйскі кампазітар.