Падзеі 4 чэрвеня: Ля вострава Котлін падчас руска-шведскай вайны 1788—1790 адбылася Краснагорская марская бітва — адбіта спроба шведаў атакаваць Кранштат і Санкт-Пецярбург. 3 ліпеня: Адбылася Выбаргская бітва паміж рускім і шведскім флотамі падчас руска-шведскай вайны 1788-1790. 4 жніўня: Аляксандрам Гамільтанам заснавана Служба мытных суднаў, затым Берагавая ахова ЗША. 9 ліпеня: Адбылася 2-я Рачансальмская бітва паміж рускім і шведскім флотамі падчас руска-шведскай вайны 1788-1790. 22 снежня: Рускія войскі пад камандаваннем Аляксандра Суворава ўзялі турэцкую крэпасць Ізмаіл.

Нарадзіліся 23 мая: Жуль Себасцьен Сезар Дзюмон-Дзюрвіль, французскі падарожнік, акіянограф (пам. 8.5.1842) 7 лістапада: Караль Падчашынскі, архітэктар, прадстаўнік класіцызму (пам. 7.4.1860) 17 лістапада: Аўгуст Фердынанд Мёбіус, нямецкі матэматык (26.9.1868) 23 снежня: Жан-Франсуа Шампальён, французскі арыенталіст, заснавальнік егіпталогіі (пам. 4.3.1832) 27 снежня: Джэймс Бландэл, брытанскі ўрач

Памерлі 20 лютага: Іосіф II Габсбург. 17 красавіка: Бенджамін Франклін, адзін з заснавальнікаў ЗША. 29 красавіка: Шарль-Нікаля Кашэн (Малодшы), французскі мастак