Adobe Inc. (Эдо́ўбі) — амерыканская кампанія са штаб-кватэрай у Сан-Хасэ, Каліфорнія. Adobe спецыялізуецца на праграмах для стварэння і публікацыі шырокага спектру кантэнту, уключаючы графіку, фатаграфіі, ілюстрацыі, анімацыю, мультымедыя, відэа, кінафільмы і друк. Сярод флагманскіх прадуктаў кампаніі вылучаюцца праграма для рэдагавання выяў Adobe Photoshop, праграма для рэдагавання вектарнай графікі Adobe Illustrator, фармат файла PDF і праграма для працы з ім Adobe Reader. Шэраг прадуктаў ад Adobe прапануецца як частка SaaS-сэрвіса Adobe Creative Cloud.
Adobe была заснаваная ў снежні 1982 года Джонам Уорнакам і Чарльзам Гешке, якія пакінулі Xerox PARC для працы над мовай апісання старонак PostScript. У 1985 годзе кампанія Apple Computer атрымала ліцэнзію на PostScript для выкарыстання ў сваіх прынтарах LaserWriter, што стала пачаткам рэвалюцыі ў настольных выдавецкіх сістэмах. Пазней Adobe распрацоўвала анімацыйную платформу Adobe Flash, набытую у кампаніі Macromedia, праграму рэдагавання відэа Adobe Premiere, платформу для лоў-код () вэб-распрацоўкі Adobe Muse.
Станам на 2022 год Adobe мела больш за 26 000 супрацоўнікаў па ўсім свеце. Кампанія лічыцца дамінуючай у сферы распрацоўкі дызайнерскіх і крэатыўных праграм.
Вядомыя прадукты Праграмы для графічнага дызайну Photoshop Illustrator Photoshop Elements Acrobat DC FrameMaker Adobe XD InDesign Lightroom Express InCopy
Праграмы для вэб-дызайну Dreamweaver Flash ColdFusion Content Server LiveCycle
Праграмы рэдагавання відэа, аўдыя і візуальных эфектаў After Effects Premiere Pro Premiere Elements Audition Character Animator Prelude Animate
Гл. таксама PDF PostScript TIFF
Крыніцы
Спасылкі Adobe Systems, Inc.
*