Лёвен, таксама ЛувенНапісанне Лёвен і Лувен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9., Мн., 1999, С.227. (, ; , ) — адзін з універсітэцкіх цэнтраў Бельгіі, галоўны горад правінцыі Фламандскі Брабант. Лёвен стаіць на рацэ Дэйле.
Упершыню горад згадваецца ў Фульдскіх аналах у сувязі з тым, што побач з ім у верасні 891 года франкі разбілі вікінгаў.
У Лёвене знаходзіцца самы стары ўніверсітэт Бельгіі, заснаваны ў 1425 і, з-за канфлікту паміж фламандцамі і валонамі, падзелены ў 1968 г. на фламандскае (Katholieke Universiteit Leuven) і валонскае крыло (l’Université catholique de Louvain). Першае засталося ў Лёвене, а другое перанесена ў Лувен-ля-Нёў (Louvain-la-Neuve — Новы Лувен), горад, створаны спецыяльна з гэтай нагоды ў Валонскім Брабанце.
У Лёвене таксама размешчаны штаб-кватэра бельгійска-бразільскай броварнай кампаніі InBev і бровар Stella Artois.
Славутасці Лёвенская ратуша
Вядомыя асобы Жуль дэ Сверт (1843—1891) — бельгійскі віяланчэліст, кампазітар і музычны педагог.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Бельгіі Катэгорыя:Універсітэцкія гарады Катэгорыя:Камуны правінцыі Фламандскі Брабант