Падзеі

17 студзеня: ЗША купілі ў Даніі за 25 млн.долараў Віргінскія астравы. 5 лютага: Прынята Канстытуцыя Мексікі. Іміграцыйны акт, прыняты ў ЗША, абмежаваў іміграцыю ў краіну. 11 лютага: Літоўская Тарыба абвясціла Дэкларацыю аб аднаўленні незалежнай Літоўскай дзяржавы са сталіцай Вільня ў саюзе з Германіяй. 23 лютага: Выступленні рабочых і салдат у Петраградзе перараслі ва ўзброенае паўстанне, пачалася Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі. 2 сакавіка: Рускі цар Мікалай ІІ адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень таксама адмовіўся ад прастола. 23 красавіка: Спектаклямі «Паўлінка» Я. Купалы і «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшкі ў Мінску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камедыі. 13 мая: Тры пастушкі з Партугаліі паведамілі, што бачылі Багародзіцу непадалёк ад вёскі Фатыма. 10 чэрвеня: У Мінску выйшаў першы нумар газеты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка. 1 ліпеня: Пу І абвясціў аб аднаўленні імперскай сістэмы ў Кітаі, праз 12 дзён ён быў зрынуты. 10 ліпеня: Першае беларускае таварыства драмы і камедыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Я. Купалы «Раскіданае гняздо». 11 ліпеня: Расійскія войскі генерала Карнілава занялі Каліш у Галіцыі. 12 ліпеня: Германія прымяніла атрутны газ у баях каля бельгійскага горада Іпр. 22 ліпеня: Расiйская пяхота перайшла ў атаку ў ходзе Крэўскай аперацыі. 25 ліпеня: У Мінску скончыўся З’езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый. 6 жніўня: Аляксандр Керанскі заступіў на пасаду старшыні Часовага ураду Расіі. 8 кастрычніка: У Пецярбургу выйшаў першы нумар газеты «Беларуская Крыніца». 25 кастрычніка: Узброенае бальшавіцкае паўстанне ў Петраградзе, пачалася Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі. 20 лістапада: Абвешчана Украінская Народная Рэспубліка. 26 лістапада: Утварэнне Абласнога выканаўчага Камітэта Саветаў дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту 30 лістапада: У газеце «Вольная Беларусь» надрукаваны верш Максіма Багдановіча «Пагоня». 6 снежня: Упершыню адзначаўся Дзень незалежнасці Фінляндыі, пасля таго, як Фінскім парламентам была ўхвалена Дэкларацыя незалежнасці Фінляндыі. 9 снежня: Брытанскія войскі занялі Іерусалім. 18 снежня: У Мінску распачаўся Першы Усебеларускі з’езд. 30 снежня: Будынак у Мінску, дзе праходзіў Першы Усебеларускі з’езд, быў акружаны бальшавіцкімі атрадамі, дэлегаты разагнаныя.

Нарадзіліся 25 студзеня: Ілля Прыгожын, бельгійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1977) 19 лютага: Карсан Мак-Калерс, амерыканская пісьменніца (пам.29.9.1967) 5 мая: Юрый Багушэвіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (пам. 18.5.1983) 5 верасня: Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982—1997 старшыня Рады БНР (пам. 19.11.2007) 27 ліпеня: Бурвіль, французскі комік. 4 жніўня: Янка Брыль, беларускі пісьменнік (пам. 25.7.2006). 11 жніўня: Інге Шоль, нямецкая актывістка велікодных маршаў міру, пісьменніца, сузаснавальніца Ульмскай школы дызайну. 23 жніўня: Пімен Панчанка, беларускі паэт, перакладчык, крытык. Народны паэт Беларусі (пам. 2.4.1995) 23 верасня: Кнут Хаўгланд, нарвежскі падарожнік, радыёінжынер, дырэктар Музея Кон-Цікі, адзін з членаў экспедыцыі Тура Хеердала (пам. 25.12.2009) 22 кастрычніка: Джаан Фантэйн, амерыканская актрыса 17 лістапада: Сумбат Хачатуравіч Арзуманян, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны 25 лістапада: Марсель Альбер, французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны

Памерлі 31 сакавіка: Эміль Адольф фон Берынг, нямецкі ўрач 14 красавіка:Людвіг Лазар Заменгоф, стваральнік мовы эсперанта (нар. 1859) 1 ліпеня: Герберт Бірбом Тры, англійскі акцёр і рэжысёр 27 ліпеня: Эміль Тэадор Кохер, швейцарскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1909) 13 жніўня: Эдуард Бухнер, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 20 жніўня: Адольф Баер, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 27 верасня: Эдгар Дэга, французскі мастак 25 кастрычніка: Джавані Сабелі, італьянскі лётчык-ас 11 лістапада: Ліліуакалані, апошняя каралева Гавайскіх астравоў 24 снежня: Карл Рабль, аўстрыйскі эмбрыёлаг, цытолаг і анатам (нар. 2.5.1853)