Падзеі
1 студзеня: У Вільні выйшаў першы нумар газеты «Родны край» — органа Таварыства беларускай асветы. 5 студзеня: Пачатак будаўніцтва ў Сан-Францыска маста «Залатыя Вароты». 30 студзеня: Канцлерам Германіі становіцца Адольф Гітлер. 27 лютага: Пажар Рэйхстага ў Берліне. 23 сакавіка: Адольф Гітлер атрымлівае надзвычайныя паўнамоцтвы ад Рэйхстагу. 26 жніўня: Прынята пастанова СНК БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». 6 верасня: Абмен вязнямі ў Коласава, на савецка-польскай мяжы: Францішка Аляхновіча абмянялі на Браніслава Тарашкевіча. 17 кастрычніка: Альберт Эйнштэйн прыехаў у Нью-Ёрк як бежанец з нацысцкай Германіі. 26 снежня: У выніку зліцця кампаній «Тобата імона» і «Ніхон саньё» створаная новая кампанія, якая з 1 чэрвеня 1934 г. атрымала назву «Nissan».
Нарадзіліся 10 сакавіка: Серафім Андраюк, беларускі літаратуразнавец і крытык. 10 мая: Уладзімір Вітко, беларускі мастак. 25 мая: Рамуальд Іосіфавіч Клім, беларускі спартсмен, рэкардсмен свету. 7 жніўня: Элінор Острам, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2009). 18 жніўня: Раман Паланскі, польска-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і акцёр. 25 кастрычніка: Нінэль Шчасная, беларускі жывапісец і графік. 1 лістапада: Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменнік, перакладчык. 4 снежня: Ежы Ахманскі, польскі гісторык.
Памерлі 31 студзеня: Джон Галсуорсі, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1932 (нар. 14.8.1867). 9 мая: Джон Джарвіс, брытанскі плывец, двухразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года. 23 кастрычніка: Іван Генадзевіч Шыраеў, эсперантамоўны пісьменнік і перакладчык, галоўны рэлактар Энцыклапедыі эсперанта. 29 кастрычніка: Джордж Лукс, амерыканскі мастак.