Га́ўлі (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 13 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель), 62 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з поўначы далучаюцца дзве крывалінейныя, злучаныя завулкам вуліцы. Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У выніку пажару 1889 года згарэлі 54 двары. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа (адкрыта ў 1887 годзе), хлебазапасны магазін, 3 ветракі, карчма. У 1909 годзе 552 дзесяціны зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1932 годзе для вясковай школы пабудавана ўласнае памяшканне.

З 20 жніўня 1924 года па 21 жніўня 1925 года цэнтр Гаўлеўскага, а з 13 лютага 1958 годаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4. да 14 снежня 1961 года Забабскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ураджай», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 600 жыхароў, у тым ліку з суседніх вёсак. У памяць пра загінуўшых у 1969 годзе за 2 км на ўсход ад вёскі збудаваны Курган Славы. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва). Аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт.

У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка ПершамайскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252)..

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 60 гаспадарак, 160 жыхароў.

Дынаміка 1858 год — 31 двор, 184 жыхары. 1897 год — 62 двары, 512 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 87 двароў, 627 жыхароў. 1959 год — 617 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 60 гаспадарак, 160 жыхароў.

Вядомыя выхадцы Мікалай Ігнацьевіч Гуршчанкоў — беларускі мастак. Міхаіл Фёдаравіч Казлоў — генерал-лейтэнант.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Патапаўскі сельсавет