Гаро́дзішча. Сустракаецца таксама варыянт Гародзі́шча (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.
На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне У 10 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 58 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года фальварак у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Найболей актыўнае будаўніцтва вялося ў 1920-х гадах. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1943 годзе, некаторы час у пасёлку размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. 18 жыхароў вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 24 гаспадаркі, 45 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 159 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 24 гаспадаркі, 45 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет