Со́сна — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць, з 37 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, каля аграгарадка Мяжа.
Плошча люстра возера складае 1,02 км², даўжыня 1,54, найбольшая шырыня 1,02 км, найбольшая глыбіня 5,1 м.Катлавіна Сосна тэрмакарставага тыпу, крыху выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Берагавая лінія слабазвілістая, даўжынёй 4,05 км. Берагі нізкія і пясчаныя вышынёй 0,1—0,2 м. Да глыбінь у 1—2 метры дно возера пясчанае, глыбей выслана апясчаненым ілам і крэменязёмістым сапрапелем.Возера Сосна эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Ловаць і злучае яго з азёрамі Мяжа і Чарняста. Зарастае каля 13% плошчы возера. Паласа прыбярэжнай надводнай расліннасці шырынёй да 8 метраў.
У возеры водзяцца шчупак, акунь звычайны, судак, плотка, лешч, джгір і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Ловаці