Краснаго́рск (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне За 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 29 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы, захадзе і поўдні меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая мерыдыянальная вуліца. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала арцель па здабычы торфу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 20 двароў, 12 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Акцябрскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 22 гаспадаркі, 33 жыхара.

Дынаміка 1926 год — 39 двароў, 185 жыхароў. 1940 год — 49 двароў, 350 жыхароў. 1959 год — 202 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 22 гаспадаркі, 33 жыхара.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Шырокаўскі сельсавет