Но́вы СветРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 124). — былы пасёлак у Шырокаўскам сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
За 20 км на ўсход ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
На поўначы межаваў з лесам. На поўдні меліярацыйны канал.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Ліпскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (14 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы.
Планіроўка складалася з двух кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва 1926 год — 14 двароў 63 жыхара. 1959 год — 78 жыхароў (паводле перапісу). 1990-я — жыхары (14 сем'яў) пераселены. 2010 год — жыхароў няма.
Крыніцы
Літаратура