Першабацу́нскі (, ) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Крыўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 27 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 33 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі пераважна з вёскі Бацунь. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоны шлях» (цэнтр — вёска Бацунь). Ліквідаваны ў 2015 годзеРешение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 29 декабря 2015 г. № 57 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 47 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі