Прырэ́чча (, ; да 1930 года Пырачкін) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

На захадзе і поўдні мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне У 12 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 54 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы рака Чарамха (прыток ракі Дняпро).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па аўтадарозе Губічы — Буда-Кашалёва. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка 1925 год — 6 двароў. 1959 год — 44 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Літаратура

Катэгорыя:Губіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі