Іо́сіф Самуі́лавіч Абра́міс (,  — , ) — беларускі савецкі , . Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Cкончыў Беларускую кансерваторыю па класах валторны (1941) і сімфанічнага дырыжыравання (1950).

У 1936-41 і 1945-48 артыст аркестра, з 1948 хормайстар, у 1951-79 дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Кіраваў пастаноўкай опер і балетаў «Баль-маскарад» і «Атэла» Джузэпэ Вердзі (1961 і 1963), «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна (1967), «Марынка» Рыгора Пукста (1955), «Калі ападае лісце» Юрыя Семянякі (1968), «Спячая прыгажуня» Пятра Чайкоўскага (1954), «Спартак» А. Хачатурана (1964). У 1979—1982 галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР, дзе кіраваў пастаноўкай «Несцеркі» Р. Суруса (1979). З 1982 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі.

Літаратура

Абраміс Іосіф Самуілавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн.: БелЭН., 2002. — С. 15.

Спасылкі Наш незабыўны маэстра Иосиф Абрамис, заслуженный деятель искусств БССР (1980 г., Тэатральны Мінск) (с выявай) Абрамис Иосиф Самуилович. Балет. Энциклопедия, СЭ, 1981

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі