Мажа́йск — горад на захадзе Маскоўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Мажайскага раёна і гарадскога паселішча Мажайск. Насельніцтва 30,2 тыс. жыхароў (2010). Горад размешчаны ў верхнім цячэнні ракі Масква, за 4 км ад Мажайскага вадасховішча, за 110 км на захад ад Масквы.
Назва Назва Мажайск ад балцкай назвы ракі Мажая, якая балцкага паходжанняВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36..
Звязана з літоўскім mažas «малы». Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Maž-upis, MažiklisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 208..
Таго ж паходжання назвы рэк Можа (прыток дняпроўскага Бабра), Мажа (у басейне Прыпяці), Мажанка і Мажайка (прытокі Бярэзіны)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195, 196.. Дзве рэчкі з назвай «Мажайка» недалёка адна ад адной на левабярэжжы Верхняй Дзвіны (прымеркаваныя да самых вярхоў: адна — дзвінскай Велясы, другая — дзвінскай Мёжы).
Адпачатная назва мела выгляд *Mažaja або *Mažoja. Абодва пашыральнікі -aj-, -oj- вядомыя ў літоўскім назваўтварэнні, з імі могуць утварацца рачныя назвы аднаго кораня (Kamaja — Kamoja-КамайкаA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 144.). Пашыральнік -aj- і ў рачной назве Indraja. Пашыральнік -oj- часцейшы і ўжываецца ў літоўскім словаўтварэнні: pupa «боб» — pupojas «бабовае сцябло»P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 85—89.. З іншым вакалізмам пашыральнік -j- у водных назвах тыпу Ілія, *Бабруя, Мярэя.
Назва ракі значыць «Малая (рака)».
Мажайск у складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Валакаламск, Руза, Вярэя, Нара-Фамінск, Серпухаў).
Насельніцтва
Славутасці Нова-Мікольскі сабор пачатку XIX ст.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Маскоўскай вобласці