Ільмені́т, тытаністы жалязняк — мінерал агульнай хімічнай формулы FeO·TiO2 або FeTiO3 (36,8 % Fe, 31,6 % O, 31,6 % Ti), склад нясталы. Чыстая разнавіднасць ільменіта таксама завецца «крытчанітам». Назва паходзіць ад назвы Ільменскіх гор на Урале, дзе мінерал быў упершыню знойдзены.
Уласцівасці Ільменіт крышталізуецца ў трыганальнай сістэме, утвараючы складаныя ромбаэдрычныя крышталі, зярністыя масы і суцэльныя навалы; непразрысты; колер чорны з яркім металічным бляскам. Цвёрдасць 5—6 па шкале Моаса; удзельная вага 4,72. У чыстым выглядзе пры звычайнай тэмпературы ільменіт слабамагнітны, што мае важнае значэнне пры яго прамысловай здабычы. Крышталі, якія змяшчаюць больш за 25 % Fe2O3 у выглядзе цвёрдага раствора, магнітныя.
Ільменіт і тытанамагнетыт з'яўляюцца каштоўнай рудой для атрымання тытана і яго вытворных (аксіду тытана, фератытана і іншых).
Радовішчы ільменіта ў Аўстраліі, Аргенціне, ЗША, Індыі, Канадзе, Нарвегіі, Расіі, Швецыі. На тэрыторыі Беларусі — акцэсорны мінерал у пародах крышталічнага фундамента і большасці абломкавых парод платформавага чахла.
Літаратура Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С. 137.
Спасылкі
Ільменіт у базе Каталога Мінералаў Ільменіт у базе webmineral.com Ильменит // Энцыклапедыя «Кругасвет» Барсанов Г. П. Ильменит // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Вокіслы і гідравокіслы (мінералы) Катэгорыя:Вокіслы (мінералы) Катэгорыя:Мінералы тытану Катэгорыя:Мінералы жалеза