Нава́ліс (сапраўднае імя — Фры́дрых фон Га́рдэнберг ; ,  — , ) — нямецкі пісьменнік, адзін з найбуйнешых прадстаўнікоў нямецкага рамантызму.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1772 годзе ў сям’і буйнога землеўладальніка. Наваліс быў рознабакова адукаваным чалавекам: у 1790 годзе ён слухаў філасофію ў Іене ў прафесара Фіхтэ, з 1791 па 1793 гады вывучаў юрыспрудэнцыю ў Лейпцыгу і Вітэнбергу, у 1797—1798 гадах вучыўся ў горнай акадэміі Фрайбургу. Дзякуючы сваім падарожжам па шматлікіх навучальных установах, ён быў знаёмы з многімі выбітнымі людзьмі свайго часу — братамі Шлегелямі, Людвігам Тыкам, Фрыдрыхам Шылерам. У 1795 годзе Наваліс пабраўся шлюбам з Сафі Кюн, у якую быў моцна закаханы. Яна рана памерла, але яе вобраз знайшоў увасабленне ва ўсіх гераінях Наваліса. З ёй звязанае ўяўленне аўтара аб узвышаным каханні і ідэальнай каханай жанчыне.

Пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1797 годзе, Наваліс пачаў вывучаць багаслоўе, імкнучыся да спазнання свету. У адным з сваіх артыкулаў — «Хрысціянства ці Еўропа» (ён быў апублікаваны пасмяротна) — ён выказваў меркаванне, што Германія здольная рушыць наперад толькі з дапамогай сярэднявечнай каталіцкай царквы і раіў кінуць усе сілы на яе адраджэнне. Але будучы сапраўды адукаваным і разважлівым чалавекам, Наваліс разумее, што закідваць навуку і камерцыйныя адносіны нельга — без гэтага Германія ніколі не выйдзе са стану задворкаў Еўропы. І тады ён прапаноўвае кампраміс паміж царквой, гандлем і навукай. Роля арганізатара грамадскага працэсу ў разважаннях Наваліса была адведзена каталіцкай веры.

Наваліс не паспеў увасобіць у жыццё хоць якія-небудзь са сваіх прапаноў. Ён памёр ва ўзросце 29 год ад сухотаў.

Беларускія пераклады Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Алег ЛойкаГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..

Спасылкі

Фрыдрых фон Гардэнберг Наваліс на сайце «ПрайдзіСвет» Шчасны, хто стаў мудрацом… Вершы

Катэгорыя:Выпускнікі Енскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Эстэтыкі