До́ўгае во́зера — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Эса. Знаходзіцца ў напрамку на поўдзень ад горада Лепель.

Плошча паверхні возера 0,69 км², даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м. Плошча вадазбору 7,8 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 4 да 10 метраў, спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Дно плоскае, высланае сапрапелем і гліністым глеем (у найбольш глыбокім месце). Берагі і зона мелкаводдзя пясчаныя.Возера Доўгае эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі. Выцякаючым ручаём Доўгае злучана з возерам Задняе. Зарастае да глыбіні 2,3 м. Прыбярэжная расліннасць займае палосу да 10 метраў.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб.

На ўсходнім беразе возера знаходзіцца вёска Дворышча.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Эсы Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна