Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Сербіяй былі ўстаноўлены ў 1994 годзе. Першапачаткова дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўстаноўлены 15 лістапада 1994 года ў выглядзе адносін Беларусі і Саюзнай Рэспублікі Югаславія (гл. Беларуска-югаслаўскія адносіны). У лістападзе 1996 года было адкрыта пасольства Рэспублікі Беларусь у Бялградзе. У 2003 годзе СРЮ была ператворана ў Сербію і Чарнагорыю, а 27 снежня 2007 года ў сувязі са спыненнем існавання Сербіі і Чарнагорыі як адзінай дзяржавы пасольства ў Сербіі і Чарнагорыі было ператворана ў пасольства ў Сербіі. У наш час часовым павераным Сербіі ў Беларусі з’яўляецца Уладан Сцеванавіч, паслом Беларусі ў Сербіі з’яўляецца Сяргей Маліноўскі.
За 2004—2008 тавараабарот паміж дзвюма краінамі павялічыўся з 35,1 да 64,8 млн долараў з прыкметным дадатным сальда для Беларусі. У структуры беларускага экспарту пераважае прадукцыя машынабудавання, а таксама металургіі і хімічнай прамысловасці.
У сакавіку 2009 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Сербію з працоўным візітамTUT.BY | НОВОСТИ — Лукашенко обсудил с руководством Сербии возможности развития экономических отношений — Политика — 03.03.2009, 17:42 . У маі 2009 года падчас Нацыянальнай выстаўкі Сербіі ў Мінску быў падпісаны буйны кантракт на будаўніцтва дзелавога цэнтра «Delta city» і забудову тэрыторыі каля Нацыянальнай бібліятэкі з агульным аб'ёмам інвестыцый у некалькі мільярдаў еўраСербы атрымалі бясплатную зямлю ў Мінску — Навіны — Беларускі дзелавы партал .
Беларусь падтрымлівае Сербію ў пытанні пра статус Косава і не прызнае яго незалежнасцьПасол Сербіі: мы ўдзячныя прэзідэнту Беларусі за магутную падтрымку ў нашай барацьбе за захаванне Косава.
Сербскі бізнесмен з’яўляецца ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Бялградзе.
Гл. таксама Сербы ў Беларусі
Гл. таксама Знешняя палітыка Беларусі
Спасылкі
Беларуска-сербскія адносіны Падпісаныя паміж дзвюма краінамі дагаворы
Катэгорыя:Знешняя палітыка Сербіі Сербія