__NOTOC__ 29 студзеня — дваццаць дзявяты дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі

474: Пасля смерці візантыйскага імператара Льва I імператарам стаў ягоны ўнук Леў II. Але паколькі яму было толькі каля сямі гадоў, ягоны бацька становіцца суправіцелем пад імем Зянон. 904: Сергій III становіцца 119-м Папам Рымскім. З яго пантыфікатам звязан пачатак перыяду Парнакратыі. 1616: Галандскія мараплаўцы Якаб Лемер і Вілем Карнеліс Схаўтэн адкрылі крайні паўднёвы пункт Паўднёвай Амерыкі — мыс Горн. 1635: Кардынал Рышэлье заснаваў Французскую акадэмію навук. 1864: У Вільні арыштаваны Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі. 1886: Карл Бенц запатэнтаваў свой першы аўтамабіль. 1932: З канвеера Ніжагародскага аўтамабільнага завода сышоў першы грузавы аўтамабіль НАЗ-АА. 1946: На Мінскім працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі абвешчаны прысуд. 1960: Створана першая штучная нырка. 1977: Заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі. 1991: Заснавана Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 2023: Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч у дзясяты раз перамог у адзіночным разрадзе ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. 2025: Ахмед Хусейн аш-Шараа абвешчаны Прэзідэнтам Сірыі на пераходны перыяд. 2026: Еўрасаюз уключыў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў пералік тэрарыстычных арганізацый.

Нарадзіліся

1720: Францішак Багамолец, польскі і беларускі драматург, публіцыст, выдавец (пам. 24.10.1784) 1737: Томас Пейн, амерыканскі публіцыст, «хросны бацька» ЗША (пам. 8.6.1809) 1767: Анн-Луі Жырадэ-Трыязон, французскі мастак 1846: Караль Альшэўскі, польскі фізік і хімік (пам. 24.3.1915) 1856: Аляксандр Брукнер, польскі гісторык літаратуры і мовазнаўца (пам. 24.5.1939) 1860: Антон Чэхаў, рускі пісьменнік і драматург (пам. 2.7.1904) 1866: Рамэн Ралан, французскі празаік (пам. 30.12.1944) 1868: Альбін Эгер-Лінц, аўстрыйскі жывапісец 1878: Уладзімір Самойла, беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф (пам. 1941) 1882: Тадэвуш Макоўскі, польскі мастак 1884: Антон Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч (пам. 23.3.1942) 1924: Арцём Баханькоў, беларускі мовазнавец (пам. 12.8.2001), доктар філалагічных навук, прафесар 1926: Абдус Салам, пакістанскі фізік-тэарэтык (пам. 21.11.1996) 1929: Эліа Петры, італьянскі кінарэжысёр 1931: Ферэнц Мадл, 2-і прэзідэнт Венгрыі 1935: Фрэд Юсі, эстонскі заолаг 1951: Яўген Кушнароў, украінскі палітык 1956: Сяргей Бароўскі, беларускі футбаліст і трэнер 1985: Ізабель Лукас, аўстралійская актрыса 1985: Марк Газоль, іспанскі баскетбаліст 2004: Эрыён Найтан, амерыканскі лёгкаатлет

Памерлі

1430: Андрэй Рублёў, рускі іканапісец (нар. каля 1360—1370) 1730: Пётр II, імператар расійскі 1820: Георг III, кароль брытанскі 1888: Эдвард Лір, англійскі мастак і паэт (нар. 12.5.1812) 1901: Юліус Зэер, чэшскі паэт (нар. 26.4.1841) 1919: Рыхард Берг, шведскі мастак 1969: Ален Далес, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў ЦРУ (нар. 7.4.1893) 2012: Оскар Луіджы Скальфара, прэзідэнт Італіі (нар. 9.9.1918) 2016: Жак Рывет, французскі кінарэжысёр 2024: Сандра Міла, італьянская актрыса

Святкуюць , Дзень працаўнікоў пракуратуры. , Дзень працаўнікоў пажарнай аховы. 129