__NOTOC__

2 жніўня — дзвесце чатырнаццаты (дзвесце пятнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

461: Рымскі імператар Маярыян арыштаваны паводле загаду палкаводца Рыцымера. 1802: Плебісцытам Напалеон прызначаны пажыццёвым консулам Францыі. 1840: Паводле ўказа расійскага імператара спынена дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. 1914: У Баранавічах размешчаная Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расійскай імперыі (да 21.8.1915). 1919: У Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гродзеншчыны створана Беларуская вайсковая камісія — орган па фарміраванні беларускіх часцей у войску Другой Рэчы Паспалітай. 1934: Адольф Гітлер абвешчаны фюрэрам Германіі. 1945: Завяршылася Патсдамская канферэнцыя, скліканая з мэтай вызначыць пасляваеннае ўладкаванне Еўропы. 1986: Анімацыйны фільм «Нябесны замак Лапута» рэжысёра Хаяо Міядзакі ўпершыню паказаны ў кінатэатрах Японіі. 1990: Войскі Ірака ўварваліся ў Кувейт. 2022: На фоне кітайска-тайваньскага крызісу дэлегацыя на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі прыбыла ў Тайбэй.

Нарадзіліся

1549: Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падарожнік, мемуарыст (пам. 28.2.1616) 1627: Самуэль ван Хохстратэн, галандскі жывапісец 1674: Філіп ІІ Арлеанскі, французскі дзяржаўны дзеяч 1820: Джон Тындаль, англійскі фізік (пам. 4.12.1893) 1871: Джон Слоан, амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў (пам. 7.9.1951) 1878: Айна Калас, фінская пісьменніца 1880: Артур Гарфілд Даў, амерыканскі мастак 1881: Густаў ван дэ Вустэйнэ, бельгійскі мастак 1902: Кірыл VI Александрыйскі, 116-ы Патрыярх Копцкай праваслаўнай царквы 1923: Шымон Перэс, ізраільскі палітык і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1938: Івон Руэг, швейцарская гарналыжніца 1941: Жуль Хофман, французскі імунолаг і цытолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2011) 1949: Ісабель Альендэ, чылійская пісьменніца 1970: Кевін Сміт, амерыканскі кінаакцёр і рэжысёр 1986: Лілі Гладстан, амерыканская актрыса 1996: Таджэй Гейл, ямайскі лёгкаатлет

Памерлі

640: Севярын, Папа Рымскі 1100: Вільгельм II, кароль Англіі 1512: Алесандра Акіліні, італьянскі анатам 1589: Генрых III Валуа, герцаг анжуйскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1574), кароль Францыі (1575—1589), апошні прадстаўнік дынастыі Валуа (Ангулемская галіна) на стальцы Францыі (нар. 19.9.1551) 1719: Караль Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай (нар. 27.11.1669) 1788: Томас Гейнсбара, англійскі мастак (нар. 14.5.1727) 1823: Лазар Карно, французскі дзяржаўны і ваенны дзеяч 1833: Міхаіл Валовіч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне 1921: Энрыка Каруза, італьянскі оперны спявак (нар. 25.2.1873) 1922: Аляксандр Грэям Бел, амерыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона 1934: Паўль фон Гіндэнбург, нямецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч 1953: Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец (нар. 21.10.1876) 2002: Жан-П’ер Івараль, французскі мастак

Святкуюць Азербайджан: Дзень нацыянальнага кіно Беларусь, Расія, Украіна: Дзень паветрана-дэсантных войскаў Гаяна: Дзень свабоды Коста-Рыка: Дзень Анёльскай Дзевы Паўночная Македонія: Дзень Рэспублікі

802